Выбары ў КР: чаму “пазнякоўцы” ігнаруюць КР, і пры чым тут Мельнікава — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў / Еўрарадыё

На выбары ў Каардынацыйную раду зарэгістравалі 9 спісаў, агулам на 80 месцаў прэтэндуе 174 чалавекі. Пры тым, што шэраг фракцый з КР-3 адмовіліся браць удзел у выбарах, а яшчэ частка знакавых асоб, найперш з ліку нядаўна дэпартаваных з Беларусі палітвязняў, не выказала цікавасці да КР. І гэта без уліку палітыкаў і актывістаў, якія ад пачатку ігнаравалі і КР, і любыя іншыя структуры дэмсіл. Што праўда, кейс Мельнікавай, сітуацыя з Карпушонак, выхад з КР (часам са скандалам) часткі дэлегатаў жадання далучацца да працы гэтай інстытуцыі не дадавалі…

Чаму “Вольная Беларусь” так і не наважылася праверыць свае сілы на выбарах у КР і як удзел у гэтых выбарах уплывае на імідж палітыкаў? Што Каардынацыйная рада ўяўляе з сябе сёння, і пры чым тут “кейс Мельнікавай”? Чым небяспечныя пошукі ворагаў паўсюль, і ці магчыма захаваць адзінства дэмакратычнай супольнасці? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым у 12:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.