Вы тут

Вярхоўны суд прыпыніў працэс ліквідацыі Руху "За свабоду"

Вярхоўны суд / Еўрарадыё

Вярхоўны суд прыпыніў разгляд справы аб спыненні дзейнасці Руху "За свабоду". Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў кіраўнік арганізацыі Юрась Губарэвіч.

"Мы па-ранейшаму лічым, што падставаў для вынясення папярэджання ў Мінюста не было. Таму на мінулым тыдні падалі ў Вярхоўны суд пазоў аб яго адмене. Таму нас чакае новая судовая спрэчка з Мінюстам, па тых жа пытаннях, але ўжо ініцыяваная Рухам", — паведаміў ён.

Рух "За свабоду" трапіў пад "зачыстку" НДА, арганізаваную Міністэрствам юстыцыі: ведамства падало пазовы на ліквідацыю больш за паўсотні грамадскіх арганізацый.

13 ліпеня Мінюст запатрабаваў у Руху "За свабоду" дакументы на праверку. А 14 ліпеня ў офісе арганізацыі прайшоў ператрус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.