Вярхоўны суд працягвае разгляд пазову аб прыпыненні дзейнасці ПКБ

Вярхоўны суд 1 жніўня прадоўжыў слуханні па разглядзе пазову Міністэрства юстыцыі аб прыпыненні дзейнасці апазіцыйнай Партыі камуністаў Беларускай на шэсць месяцаў. Сёння прадстаўнікі бакоў працягвалі даказваць, былі ці не парушэнні пры ўліку колькаснага складу партыі.

Нагадаем, Вярхоўны суд пачаў разглядаць пазоў Мінюсту аб прыпыненні дзейнасці ПКБ 31 ліпеня. Міністэрства абгрунтоўвае свае патрабаванні "шматразовым парушэннем ПКБ беларускага заканадаўства і свайго статута".

Партыя спрабуе даказаць адваротнае.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі