Вярхоўны суд 12 лютага пачне разгляд справы Аляксандра Бароўскага

12 лютага Вярхоўны суд пачынае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да былога старшыні канцэрна "Белнафтахім" Аляксандра Бароўскага.
Падчас папярэдняга следства яму прад'яўлена абвінавачанне ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, учыненым службовай асобай, якая займае адказную пасаду. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, што размешчана на сайце Вярхоўнага суда.

Нагадаем, чыноўніку пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Бароўскі быў затрыманы 29 траўня 2007 года. Яго вінавацяць крадзяжы, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і наўмысным раскрыцці звестак, што складаюць службовую тайну.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі