Вячаслаў Глеб забіў за галандскую "Роду" ўжо чатыры мячы

Ужо чатыры мячы забіў за галандскую каманду "Рода" беларускі футбаліст Вячаслаў Глеб, які знаходзіўся на праглядзе.  Ён вызначыўся ў таварыскім матчы, які "Рода" выйграла ў каманды чацвёртага дывізіёна "Керкрадэ Вэст" з лікам 8:0. Цяпер Глеб вярнуўся ў Мінск і чакае рашэння кіраўніцтва галандскага клуба.

Нагадаем, Вячаслаў Глеб з'яўляецца нападаючым сталічнага МТЗ-РІПА. Пры гэтым ён належыць літоўскаму "Каўнасу", а за мінчукоў выступае на правах арэнды.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі