ВУП Беларусі вырас за студзень — жнівень на 1,1%

У студзені-жніўні 2013 года ВУП Беларусі склаў у бягучых коштах 395,1 трыльён рублёў. У рэальным выражэнні ён павялічыўся на 1,1%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Аб'ём прамысловай вытворчасці за студзень-жнівень скараціўся на 4,8%, аб'ём сельскагаспадарчай вытворчасці — на 2,8%.

У прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2013 год першапачаткова запланаваны рост ВУП на 8,5%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі