УСУ за 5 тыдняў адбілі столькі тэрыторый, колькі РФ захоплівала 5 месяцаў

Вайна ва Украіне ідзе ўжо 503 дні / ілюстрацыйнае фота facebook.com/GeneralStaff.ua
Вайна ва Украіне ідзе ўжо 503 дні / ілюстрацыйнае фота facebook.com/GeneralStaff.ua

За пяць тыдняў украінскія войскі вызвалілі амаль столькі ж тэрыторыі, колькі расійскія войскі захапілі за пяць месяцаў. Да такой высновы прыйшлі эксперты Інстытута вывучэння вайны пасля аналізу дадзеных кантролю мясцовасці. Атрымалася, што з пачатку ўкраінскага контрнаступлення 4 чэрвеня сілы абароны Украіны вызвалілі прыкладна 253 квадратныя кіламетры тэрыторыі. Тым часам як расійскія войскі з 1 студзеня захапілі на ўсім тэатры ваенных дзеянняў агулам 282 квадратныя кіламетры.

Адзначым, што напярэдадні УСУ праводзілі контрнаступныя аперацыі па меншай меры на трох участках фронту: на Бахмуцкім, Бярдзянскім і Мелітопальскім напрамках. На Бахмуцкім напрамку, у прыватнасці, за апошні тыдзень, па дадзеных украінскага Генштаба, сілы абароны краіны вызвалілі чатыры квадратныя кіламетры тэрыторыі. Намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр учора заявіла, што ўкраінскія сілы ўзялі пад кантроль неадзначаныя вышыні вакол Бахмута і ўсталявалі агнявы кантроль над горадам. Нагадаем, расіяне захоплівалі Бахмут доўгія 9 месяцаў. Кантроль над горадам яны ўсталявалі толькі ў траўні.

Між тым расіяне мінулай ноччу зноў атакавалі дронамі Кіеў. Гэта атака стала другой у гэтым месяцы. Пра гэта паведаміла прэс-служба Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі. Усе дроны былі збітыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі