Вось і скончыліся чароўныя 7 дзён фэсту Sziget

Вось і скончыліся чароўныя 7 дзён фэсту Sziget. Скончыўся фэст, што праўда, учора, але яшчэ сёння раніцай хапала на выспе намётаў. Учора быў апошні шанец адарвацца, і гэтым усе паспяхова карысталіся: людзі майстравалі сцягі з пушак з-пад піва і шалелі пад гурт "Ленінград". А мне нават удалося запытаць у Сяргея Шнурава, ці ён тусуецца на выспе і ці атрымлівае задавальненне ад фэсту. І ён адказаў цалкам цэнзурнай мовай, што іншыя “ленінградцы” тусуюцца, а ён — не, бо ня любіць гучнай музыкі і натоўпу.

Вельмі сумна пакідаць выспу і бачыць як разбіраюць пляцоўкі, ля якіх ты так добра бавіў час. Але як выйдзеш у Будапешт, становіцца лягчэй, бо горад проста казачны! Відаць, гэта самы прыгожы горад у Еўропе.

Не "пракапялюшце" чарговы Sziget, дзе непаўторныя ўражанні вам гарантаваныя!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі