Вогнішчы з “экстрэмісцкіх” кніг: калі іх запаляць у Беларусі лукашысты — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / CNplus

Не паспеў Лукашэнка выляцець з Беларусі ў Манголію для наведвання музея “Чынгісхана”, як на беларуска-польскай мяжы пачало адбывацца немаведама што. Дакладней, добра ўжо вядомыя польскім памежнікам правакацыі і спробы незаконнага перасячэння мяжы ”турыстамі” з краін Азіі ды Афрыкі. Ізноў ладзяцца сапраўдныя штурмы польскай мяжы нахабнымі і агрэсіўнымі натоўпамі. І што адметна, некуды зніклі і памежнікі з беларускага боку, і хвалёны спецназ памежных войскаў. Не інакш, як альбо з Лукашэнкам у Манголію выправіўся ці дапамагае героям з “губазіка” выяўляць і знішчаць “экстрэмісцкую літаратуру”…

Ці стаў нечаканым новы мігранцкі крызіс на мяжы з Беларуссю і якія могуць быць наступствы гэтага? Ці сапраўды існавала верагоднасць затрымання Лукашэнкі ў Манголіі і перадачы яго суду ў Гаазе? Што мяняе ў вайне з Расіяй дазвол краін Захаду біць заходняй зброяй па тэрыторыіі РФ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі