Віталь Клічко заявіў, што ідзе ў прэзідэнты Украіны (відэа)

Як паведамляе УНІАН, Віталь Клічко зрабіў заяву з трыбуны ўкраінскага парламента. "Каб пакласці канец ўсялякім домыслам і спробам расправіцца са мной, як з магчымым кандыдатам, я хачу заявіць: я балатуюся ў Прэзідэнты!", — сказаў палітык.



Ён таксама заўважыў, што ўсе правакацыі апошняга часу накіраваныя супраць яго, як супраць саперніка дзейнага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Гэта і ўлёткі з ілжывай інфармацыяй, і спробы не дапусціць яго да ўдзелу ў выбарах.



Нагадаем, 42-гадовы Віталь Клічко — баксёр-прафесіянал. Ён мае трэцюю па колькасці дэпутатаў фракцыю ў Вярхоўнай Радзе Украіны. Прэзідэнцкія выбары ва Украіне мусяць прайсці ў пачатку 2015 года.

Фота — ria.ru