Віншуем пераможцу конкурсу Yellow Brick Road!

Учора ў 21:30 завяршыўся конкурс "Выйграй 2 квіткі на Yellow Brick Road!  Каб паўдзельнічаць, трэба было задаць цікавае пытанне удзельнікам гурта. У жывым эфіры пераможцу абраў бас-гітарыст гурта Yellow Brick Road Зміцер Хламаў.

Перад тым, як назваць імя пераможцы, Зміцер адказаў на ўсе пытанні нашых слухачоў. Сярод якіх былі пытанні пра пчаліную тэму альбома, пра музыку, якую Yellow Brick Road слухалі ў дзяцінстве, пра паходжанне назвы гурта і нават пра сэкс з гусямі.

У выніку Зміцер вылучыў пытанне ад Светы, якая пацікавілася дабрачыннай дзейнасцю гурта.

Света: "Назва вашага гурта даслоўна перакладаецца як дарога з жоўтай цэглы, што само сабой асацыюецца з дзіцячай кнігай "Чараўнік з краіны Оз" Лаймена Фрэнка Баўма. Ці не задумваліся вы пра дапамогу, напрыклад, дзіцячым дамам?"

Сапраўды, як распавёў Еўрарадыё Зміцер, Yellow Brick Road ужо паспелі даць дабрачынны канцэрт у Літве.

Свой выбар Зміцер Хламаў патлумачыў тым, што, напэўна, толькі вельмі добры чалавек мог задаць такое пытанне. А для добрага чалавека квіткоў на канцэрт ніколі не шкада!

Нагадаем, што канцэрт адбудзецца сёння 26 лістапада ў 19:00 у клубе "Рэактар".

Глядзіце старонку конкурсу "Выйграй 2 квіткі на “Yellow Brick Road!”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі