"Вільярэал" упершыню выйграў футбольную Лігу Еўропы

"Вільярэал" упершыню выйграў футбольную Лігу Еўропы

"Вільярэал" упершыню выйграў футбольную Лігу Еўропы. У фінальным матчы іспанскі клуб перамог "Манчэстар Юнайтэд" у серыі пенальці — 11:10. У асноўны час была нічыя 1:1, а ў дадатковы час галоў не было.

Фінал прайшоў у Гданьску. Летась Лігу Еўропы таксама выйграў іспанскі клуб — "Севілья".

29 траўня пройдзе фінал Лігі чэмпіёнаў, у якім сустрэнуцца "Манчэстар Сіці" і "Чэлсі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі