Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Аўстраліі

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў аўстралійскім Голд-Косце з прызавым фондам 175 тысяч долараў.
3 студзеня ў 1/4 фіналу яна выйграла ў Дамінікі Цыбулькавай са Славакіі з лікам 6:1, 3:6, 6:3. У чвэрцьфінале спаборніцтваў дуэтаў Азаранка і ізраільцянка Шахар Пеер прайгралі "пасеяным" пад другім нумарам кітаянкам Цзі Янь і Жы Жэн — 6:4, 3:6, 10:12.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі