Вікторыя Азаранка ўпершыню стала 15-й ракеткай свету

19-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўпершыню паднялася на 15-ы радок сусветнага рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі. Тыдзень таму яна была 16-й. Гэтаму кроку наперад Азаранкі дапамагло яе паспяховае выступленне на турніры ў Манрэалі, дзе яна дайшла да паўфінала.

На рэкордныя для сябе пазіцыі ў рэйтынгу таксама падняліся 22-гадовая Кацярына Дзегалевіч, якая цяпер займае 146-ы радок (раней было 161-е месца), і 17-гадовая Вікторыя Емяльянава - 792 (840).

Вольга Гаварцова ў абноўленым рэйтынгу 47-я (была 48-й), Настасся Якімава - 107-я (112), Таццяна Пучак - 162-я (158), Ксенія Мілеўская - 276-я (271), Дар'я Кустова - 395-я (344).

Нагадаем, на Алімпійскіх гульнях у Пекіне Беларусь будуць прадстаўляць у адзіночным разрадзе Азаранка і Гаварцова, а ў парным - Азаранка і Пучак, Гаварцова і Кустова.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі