Віктара Рабцава выбралі суддзёй Канстытуцыйнага суда

Віктара Рабцава выбралі суддзёй Канстытуцыйнага суда

Віктара Рабцава выбралі суддзёй Канстытуцыйнага суда Беларусі. 30 лістапада за яго кандыдатуру прагаласаваў Савет Рэспублікі. Галасаванне было тайным, інфармуе БЕЛТА. Адзначаецца, што вакансія суддзі з'явілася пасля таго, як Віктар Ізотка быў вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.

Рабцаву 59 гадоў. У якасці суддзі працаваў у гаспадарчых судах Мінска і Мінскай вобласці, Вышэйшага гаспадарчага суда. З пачатку 2014-га працаваў у Вярхоўным судзе, уваходзіў у склад судовай калегіі па эканамічным справах. Ачольвае Рэспубліканскі савет суддзяў, з'яўляецца чальцом Савета па пытаннях прававой і судовай дзейнасці пры прэзідэнце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі