Вы тут

Віктар Лукашэнка віншаваў брэсцкае "Дынама" ад імя бацькі гарэлкай "Прэзідэнт"

Віктар Лукашэнка віншуе брэсцкіх дынамаўцаў / instagram.com/kateerini

Футбалістаў брэсцкага "Дынама" з перамогай у нацыянальным чэмпіянаце павіншаваў віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка. Віншаванне ёг агучыў ад ад сябе і ад мя свайго бацькі — кіраўніка дзяржавы. Таксама ён пачаставаў футбалістаў "прэзідэнцкай гарэлкай", піша сайт reform.by.

24 лістапада брэсцкае "Дынама" стала чэмпіёнам краіны, перапыніўшы 13-гадовую манаполію барысаўскага БАТЭ. У наступным годзе брастаўчане згуляюць у Лізе Еўропы.

Відэа з віншаваннем ад Віктара Лукашэнкі было апублікавана ў профілі Instagram, які належыць, верагодна, жонцы або сяброўцы аднаго з футбалістаў. Пазней гэтае відэа было выдаленае са старонкі.

Віктар Лукашэнка вызначыў перамогу брэсцкага "Дынама" ў чэмпіянаце як рэвалюцыю ў футбольным свеце.

Гаворачы пра віншаванне ад імя бацькі, ён заявіў: "Вы ведаеце, ні разу не было яшчэ, каб у нашым нацыянальным чэмпіянаце былі чэмпіёны, якіх бы віншаваў прэзідэнт. Вы, першыя, напэўна. Можа, я памыляюся, але вы першыя. Думаю, праз некалькі хвілін афіцыйнае віншаванне выйдзе". І сапраўды, пазней Аляксандр Лукашэнка афіцыйна павіншаваў каманду. 

Таксама віцэ-прэзідэнт НАК пачаставаў брэсцкіх футбалістаў эксклюзіўнай гарэлкай "Прэзідэнт". 

"А вось гэтыя чаркі — гэта гарэлка прэзідэнта. Яна нідзе не прадаецца. Гэта чыста для вашай каманды ад нас ад усіх", — патлумачыў ён.

Дарэчы, дынамаўцаў з перамога павіншаваў таксама ганаровы прэзідэнт клуба Дыега Марадона

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.