Вы тут

Віктар Бабарыка: Вечна "дзяцінства" нацыі доўжыцца не можа

Віктар Бабарыка і беларускія сілавікі / З архіву Еўрарадыё

У лісце з-за кратаў палітвязень Віктар Бабарыка разважае пра спробы беларусаў на працягу стагоддзяў дамагчыся вольнага і незалежнага жыцця.

"Уся патрыятычная літаратура Беларусі поўная надзеі на вызваленне і права "Людзьмі звацца" ўжо на працягу некалькіх стагоддзяў, — піша ён. — А шчасця ўсё няма і няма".

Бабарыка лічыць, што "мы — апошняе пакаленне, якое абавязана разарваць гэты заганны круг".

"Менавіта такое "чаканне" і ляжала ў аснове тых дзеянняў, якія робяцца і рабіліся з [20]20-га года, — працягвае палітвязень. — Калі ўжо і пасля ўсіх гэтых падзей у нас не хопіць волі давесці справу да свайго лагічнага завяршэння, то 101-га разу ўжо не будзе".

"Вечна "дзяцінства" нацыі доўжыцца не можа", — падкрэслівае Віктар Бабарыка.

Летам 2021 года экс-банкір і апазіцыйны палітык быў асуджаны на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, быў прызнаны праваабарончай супольнасцю палітвязнем. Бабарыка знаходзіцца ў калоніі ў Наваполацку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.