Вы тут

Віктар Бабарыка сустрэўся з адвакатам у наваполацкай калоніі

Віктар Бабарыка на судзе / viktarbabarykaofficial

16 ліпеня ў наваполацкай папраўчай калоніі адвакат Яўген Пыльчанка сустрэўся з Віктарам Бабарыкам

Як паведамляе тэлеграм-канал палітыка, у калонію яго даставілі напярэдадні, 15 ліпеня. Цяпер ён знаходзіцца ў каранціне — гэта звычайная працэдура пасля этапа.

Паведамляецца, што Бабарыка здаровы і пачуваецца нармальна, усім перадае прывітанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.