Віктар Бабарыка сустракае пяты дзень нараджэння за кратамі
Віктар Бабарыка / babariko.vision
Віктар Бабарыка сустракае пяты дзень нараджэння за кратамі. Палітвязню спаўняецца 61 год.
З Бабарыкам няма ніякай сувязі з красавіка 2023-га.
Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда затрымалі ў чэрвені 2020-га, фармальнай нагодай стала расследаванне па эканамічным артыкуле, але мала хто сумняваецца, што справа палітычная, а пераслед пачаўся толькі праз жаданне экс-банкіра ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта.