Віктар Бабарыка: ідэя стварыць ЗК-банк не прайшла
У калоніі ён працуе апальшчыкам у пякарні.
Палітвязень Віктар Бабарыка ў наваполацкай папраўчай калоніі №1 працуе апальшчыкам у пякарні. Пра гэта напісала яго адвакатка Наталля Мацкевіч, якая напярэдадні бачылася з ім.
"Цудоўнае пачуццё гумару — пры ім! Кажа, што ідэя стварыць ЗК-банк не прайшла, давялося змяніць прафесію. Падкідвае дроўцы ў пякарні, апальшчык. І: "Мае працоўныя подзвігі здымаюць на відэа", — распавяла ў Твітары адвакатка.
Віктар Бабарыка быў кіраўніком "Белгазпрамбанка", але пакінуў гэтую пасаду, вырашыўшы ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы 2020 года. У чэрвені 2020-га яго затрымалі разам з сынам і абвінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў і адмыванні грошай. Суд прысудзіў яму 14 гадоў пазбаўлення волі.
Встреча с Виктором Бабарико в ИК-1. Пришлось серьёзно подождать, но зато поговорили. Чудесное чувство юмора – при нём! Говорит, что идея создать ЗК-банк не прошла, пришлось сменить профессию. Подкидывает дровишки в пекарне, истопник. И: «мои трудовые подвиги снимают на видео».
— Наталья Мацкевич (@n_matskevich) August 3, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.