Відэа, як фанаты з'елі пальцы і нос Бенедыкта Камбербатча

У гандлёвым цэнтры Westfield ва ўсходняй частцы Лондана фанаты папулярнага брытанскага акцёра Бенедыкта Камбербатча (вядомы, як выканаўца ролі Шэрлака Холмса) напалі на яго шакаладную статую. Яе вырабілі пасля таго, як гледачы тэлеканала UKTV прызналі 38-гадовага Камбербатча самай "смачнай" зоркай тэлесерыялаў. Для вырабу 40-кілаграмовай скульптуры ў натуральную велічыню акцёра спатрэбілася 250 гадзінаў.

Як паведамляе РІА "Новости", вакол скульптуры былі ўсталяваныя схаваныя відэакамеры. У выніку, яны зафіксавалі, як дарослыя і дзеці падыходзілі і адломвалі кавалкі, а некаторыя нават лізалі шакаладнага Бенедыкта Камбербатча.


Фота: Flickr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі