Вы тут

Відэа рэстаратара Пракоп'ева мае мільён праглядаў, кліп "Дай дарогу!" — 100 000

Мінск, лета 2020-га / Reuters

На YouTube вялікай папулярнасцю карыстаюцца відэаролікі, прысвечаныя падзеям у Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Відэазварот рэстаратара Вадзіма Пракоп'ева да Аляксандра Лукашэнкі за тры дні набраў больш за мільён праглядаў. За два дні набраў 100 тысяч праглядаў анімацыйны кліп брэсцкага гурта "Дай Дарогу!" пад назвай "Баю Бай".

Абодва відэа характарызуюцца ў СМІ як "рэзкія" ці "жорсткія".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.