Відэа: Картэж Лукашэнкі ў Кіеве складаўся з 28 аўтамабіляў

Відэа: Картэж Лукашэнкі ў Кіеве складаўся з 28 аўтамабіляў

Картэж Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеве складаўся з 28 аўтамабіляў і справакаваў сур'ёзныя коркі. Пра гэта паведамляе ўкраінскі тэлеканал ТСН.

Для бяспекі і камфорту беларускага лідара кіеўскія паліцыянты перакрылі ў ранішнюю гадзіну пік праспект Бажана, адну з галоўных транспартных артэрый сталіцы Украіны.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Пятром Парашэнкам пачалася блізу 11 гадзінаў раніцы. На яе пачатку кіраўнік Беларусі паразважаў пра Галадамор і назваў Украіну "нашай".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі