Відэа гей-вяселля ў Егіпце прывяло да арыштаў (відэа)

Падставай для затрымання стала відэа гэтай імпрэзы, якое апублікавалі на YouTube.

Дзяржаўны пракурор распарадзіўся правесці фізічны агляд падазраваных, якім пагражаюць абвінавачванні ў буянстве і распаўсюдзе відэаматэрыялаў, якія кідаюць выклік грамадскай маралі, інфармуе ВВС.

У Егіпце гомасэксуалізм не забаронены законам, аднак перыядычна геяў арыштоўваюць па абвінавачванні ў буянстве або блюзнерстве.