Відэа авіяўдараў расійскай авіяцыі ў Сірыі

Відэа авіяўдараў расійскай авіяцыі ў Сірыі

Міністэрства абароны Расіі апублікавала відэа авіяўдараў расійскай авіяцыі ў Сірыі. Сцвярджаецца, што атакуюцца пазіцыі тэрарыстаў з "Ісламскай дзяржавы". ЗША пакуль не ўпэўненыя, што гэта так. Па некаторых паведамленнях, расійскія самалёты атакавалі пазіцыі сірыйскай апазіцыі, якую падтрымліваюць Злучаныя Штаты.

Як паведамляла Еўрарадыё, учора Савет Федэрацыі Расіі аднагалосна ўхваліў запыт Уладзіміра Пуціна аб правядзенні ваенных аперацый за мяжой. З просьбай пра ваенную дапамогу да Расіі звярнуўся прэзідэнт Сірыі Башар Асад. Неўзабаве пасля гэтага расійская авіяцыя пачала наносіць удары па складах зброі і боепрыпасаў, паліва, па баявой тэхніцы і транспартных сродках, пунктах кіравання і вузлах сувязі. Масква заяўляе, што ў СМІ адмыслова з'яўляюцца паведамленні пра ахвяры сярод мірных жыхароў.

Фота: ria.ru

Відэа авіяўдараў расійскай авіяцыі ў Сірыі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі