Віцяблянцы кавалер выдраў валасы ды ледзьве не адкусіў нос

Крымінальную справу распачалі на 32-гадовага жыхара Віцебска. Запрасіўшы ў госці знаёмую, ён пасля сумеснай выпіўкі пасварыўся з ёй.  Кавалер не толькі жорстка збіў даму, але і павыдзіраў ёй валасы ды ледзьве не адкусіў нос. Жанчына трапіла ў лякарню, а мужчына — да міліцыянтаў.

Валасы былі павыдзіраныя так жорстка, што нават у дыягназ запісалі — траўматычная эпіляцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі