“Віцебск” разграміў “Нёман” дзякуючы хэт-трыку Антона Матвеенкі

“Віцебск” разграміў “Нёман” дзякуючы хэт-трыку Антона Матвеенкі

14 ліпеня прайшлі тры матчы 16-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. “Віцебск”, які гуляў супраць “Нёмана”, зрабіў сапраўдны фурор, разграміўшы гродзенцаў з лікам 5:1. Адметна, што ў гэтым матчы хэт-трык аформіў хаўбэк віцебскай каманды Антон Матвеенка.

У гэты ж дзень гулялі “Смалявічы” і БАТЭ2:3, прычым барысаўчане падаравалі адзін мяч сапернікам, дапусціўшы аўтагол (Яўген Яблонскі). А сталічнае дэрбі “Мінска” і “Промня” скончылася з лікам 3:1.

Раней, 13 ліпеня гулялі “Слуцк” і “Гомель” — 0:1.

Сёння, 15 ліпеня, пройдуць наступныя матчы: “Тарпеда” (Мінск) — “Іслач”, “Дняпро” — “Гарадзея”.

У панядзелак згуляюць брэсцкае “Дынама” і “Шахцёр”. Матч “Тарпеда-БелАЗ” — “Дынама” (Мінск) перанесены на 26 верасня.

 

Відэа: АБФФ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі