Ветслужба: З 440 канфіскаванымі папугаямі ўсё ў парадку!

Ветслужба: З 440 канфіскаванымі папугаямі ўсё ў парадку!

Памежнікі канфіскавалі ў жыхара Баранавічаў 440 папугяў, якіх той, як мяркуецца, нелегальна ўвёз на тэрыторыю Беларусі: не меў дакументаў на птушак. Цяпер папугаяў збіраюцца перадаваць ветслужбе. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандр Цішчанка:

"Разбіральніцтва вядзецца з кіроўцам, які іх перавозіў. Ён мусіць прадаставіць дакументы на кожнага папугая паасобку. Ветслужба будзе разбірацца з гэтым. Страхі, якія паднялі з-за іх утылізацыі, пазачасовыя. Некаторыя з гэтых відаў не могуць быць утылізаваныя".

Раней абаронцы жывёл паведамілі, што птушак могуць "утылізаваць", як гэта было з канфіскаванымі папугаямі ў 2008 годзе. Але тады гэта зрабілі, па словах памежнікаў, з-за птушынага грыпу. За лёсам папугаяў таксама абяцаюць прасачыць у Мінпрыроды.

У ветэрынарнай станцыі Лельчыцкага раёну Еўрарадыё паведамілі, што з папугаямі ўсё ў парадку, за імі наглядае сам гаспадар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі