Венесуэльскія спецыялісты навучаць беларусаў гуляць у бейсбол

Спецыялістаў з Венесуэлы могуць запрасіць развіваць бейсбол у Беларусі. Аб гэтым было заяўлена сёння на сустрэчы з дэлегацыяй спартовага ведамства Венесуэлы ў Міністэрстве спорту і турызму нашай краіны.
Венесуэльскую дэлегацыю ўзначальвае намеснік міністра спорту Вікторыя Мата. Яна паведаміла, што падчас візіту спадзяецца дамовіцца аб супрацоўніцтве з беларускім спартовым ведамствам.

Адным з напрамкаў партнёрскіх адносінаў можа стаць абмен спецыялістамі ў розных відах спорту, у тым ліку і бейсболе, які, па словах Вікторыі Мата, з'яўляецца адной з найпапулярнейшых гульняў у Венесуэле.

Пры гэтым сама паўднёваамерыканская краіна займае 13-е месца ў сусветнай бейсбольнай класіфікацыі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі