VELCOM выкупіў ў дзяржавы кантрольны пакет акцый?

Па інфармацыі ананімных крыніц вартых даверу стала вядома пра тое, што кіпрская кампанія "SB-Telecom" (сузаснавальнік сумеснага прадпрыемства з таварным знакам VELCOM) выкупіла пакет акцый, які належыць беларускай дзяржаве. Сама кампанія ад каментароў пакуль адмаўляецца.
На думку экспертаў, продаж уладамі такога актыву можа быць звязаны з неабходнасцю аплачваць газавыя даўгі.

Нагадаем, сёлета 24 траўня Аляксандр Лукашэнка сустракаўся са старшынёй упраўлення кампаніі "SB-Telecom" Ідам Самаві. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўдзелу кіпрскай кампаніі ў будаўніцтве першакласнай гасцініцы ў Мінску.

Самаві выказаў зацікаўленасць у інвестыцыях у рэканструкцыю і пераўзбраенне беларускіх цэментных заводаў. Раней, 12 красавіка гэта года на прэс-канферэнцыі для кіраўнікоў беларускіх СМІ Лукашэнка заявіў, што думае над прапановай аб продажы дзяржаўнай часткі VELCOM.

Тады ж Лукашэнка паведаміў, што за пакет акцый сотавага аператара было прапанавана 300-400 мільёнаў долараў.

bybanner.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі