Вазьмі рыс і кільку — заплаціш меней
Калядныя распродажы распачаліся ў вясковых крамах "Белспажыўкааперацыі".
Акцыя па зніжэнні цэн на тавары ўпершыню праходзіць у крамах раённай спажыўкааперацыі, паведамляе "Газета слонімская". Механізм распродажу такі: калі набываць тавар у пары, напрыклад, муку і сланечнікавы алей, кетчуп і макароны, рыс і кільку, то пры аплаце атрымаеш зніжку.