Вайскоўцы з Баранавічаў ставяць на ўлік электрачайнікі

У мэтах выканання прэзідэнцкай Дырэктыры №3 ў некаторых баранавіцкіх вайсковых частках ставіць на ўлік электрычныя чайнікі, якімі службоўцы карыстаюцца ў штабах і іншых памяшканнях. Распавядае баранавіцкі карэспандэнт Еўрапейскага радыё Алесь Літоўчык: “Цяпер жаўнеры і афіцэры, якія любяць гарбату і каву, будуць плаціць за электраэнергію, скарыстаную ў службовы час, з уласных кішэняў”.

Загады наконт гэтага агучваюцца ў час агульных разводаў. Пры гэтым жаўрены і афіцэры папярэджваюцца, што калі будуць карыстацца электрапрыборамі цішком, без рэгістрацыі, дык рызыкуюць мець праблемы па службе.

“Зараз сілавікі падлічваюць, колькі прыкладна патрабуецца часу, каб чайнік закіпеў, і колькі разоў на працягу дня вайскоўцы ўжываюць напоі”, – дадае Алесь Літоўчык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі