Вайцюшкевіч запрашае святкаваць Божае нараджэнне двойчы

Як паведамляюць арганізатары, білеты на калядны выступ Змітра карыстаюцца надзвычайным попытам і многім іх не хапіла. Таму, каб не пазбаўляць людзей свята, было вырашана зладзіць яшчэ адзін канцэрт на наступны дзень. Такім чынам, Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra запрашаюць на Святочныя канцэрты на Божае нараджэнне для ўсёй сям’і, якія адбудуцца 7 і 8 студзеня ў Палацы культуры ветэранаў. Пачатак у 19.00. Квіткі ад 20 000 да 35 000. Даведкі: 6490888 Фота: labadzenka.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі