Vaya Con Dios прапануе фэнам паўплываць на сэт-ліст мінскага канцэрта

Папулярны на пачатку 90-х бельгійскі гурт Vaya Con Dios прапануе прыхільнікам паўплываць на сэт-ліст свайго мінскага выступа. У межах развітальнага турнэ гледачы ў кожным горадзе могуць выбраць тры песні, якія абавязкова прагучаць падчас канцэрта. Галасаванне праходзіць на афіцыйнай старонцы калектыву.


Сярод лідараў апытання беларускіх гледачоў пакуль што безумоўныя хіты "Nah Neh Nah", "Johnny" і "Don’t Break My Heart". Для параўнання, у агульным міжнародным хіт-парадзе, які складаецца з сумы галасоў па гарадах тура, лідзіруе кампазіцыя "Puerto Rico", на другім месцы стаіць "Nah Neh Nah", а на трэцім — "Don’t Cry For Louie".

Канцэрт у сталічным Палацы Рэспублікі пройдзе 30 лістапада.


Нагадаем, Vaya Con Dios сталі сенсацыяй напрыканцы 80-х. Насуперак усім моладзевым плыням яны спалучалі блюз, джаз, лацінаамерыканскія ды цыганскія матывы. На пачатку 90-х іх музыка стала абавязковым складнікам усіх студэнцкіх вечарынак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі