Ватыкану спадабаўся шосты Гары Потэр

Ватыкану спадабаўся шосты фільм пра Гары Потэра, экранізацыя рамана “Гары Потэр і Прынц-паўкроўка”. Святы прастол назваў яго лепшай экранізацыяй кніг Джоан Роўлінг.

Афіцыйная газета Ватыкана піша, што нават у эпізодзе пра каханне падлеткаў паміж героямі вытрыманы “карэктны баланс”, які надае вялікую праўдзівасць сюжэту ў вачах аўдыторыі.

Апошні фільм ясна паказвае непазбежнасць перамогі дабра над злом і тое, што ў гэтай барацьбе прыходзіцца нечым ахвяраваць і плаціць высокі кошт, адзначае Святы прастол.

Корреспондент.net
Фота: iesb.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі