Валынскую брыгаду тэрабароны, якая ахоўвала мяжу з РБ, адправілі на фронт

Валынская тэрабарона на ўсходзе Украіны / suspilne.media
Валынская тэрабарона на ўсходзе Украіны / suspilne.media

Байцоў 100-й Валынскай брыгады тэрытарыяльнай абароны, якая ахоўвала мяжу з Беларуссю, адправілі на фронт на ўсход Украіны. Як паведамляе suspilne.media, яе пазіцыі каля мяжы занялі падраздзяленні іншых брыгад, але іх назвы не разгалошваюцца.

Сцвярджаецца, што валынская тэрабарона стварыла каля мяжы з РБ "унікальную сістэму фартыфікацыйных збудаванняў і інжынерных загарод". "Таму можна смела казаць, што паўночныя межы Украіны ў межах Валынскай вобласці пад надзейнай абаронай", — супакойвае прадстаўнік 100-й брыгады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі