Валерыю Уласік затрымалі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве

Валерыю Уласік затрымалі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве

Сілавікі затрымалі Валерыю Уласік па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (адміністрацыйная справа). Пра гэта піша TUT.by са спасылкай на словы яе маці Галіны Уласік

Зранку 8 верасня ў кватэру рэдактаркі TUT.by Галіны Уласік прыйшлі сілавікі. Яна паведаміла калегам, што спярша да яе настойліва грукаліся і званілі ў дзверы. Суседзі паведамілі, што бачылі каля пад'езда трох мужчын у балаклавах.

Галіна жыве разам з дачкой Валерыяй, якая працуе ў рэкламным бізнесе.

Праз паўгадзіны ў дзверы зноў пазванілі. Сілавікі прыйшлі з санкцыяй на ператрус і паведамілі, што крымінальная справа пачатая за арганізацыю масавых беспарадкаў. У каментары Радыё "Свабода" Галіна Уласік паведаміла, што справа за арганізацыю масавых беспарадкаў пачатая на яе дачку Валерыю.

У 9:55 два мужчыны ў цывільным вывелі Валерыю Уласік. Карэспандэнту TUT.by яна паспела сказаць, што яе затрымалі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. У кватэры застаецца Галіна Уласік, там працягваецца ператрус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі