Вакансія на вядучага "Оскара" адкрытая

Босы амерыканскай кінаакадэміі збіраюцца прапанаваць аўстралійскаму акцёру Х’ю Джэкману другі раз запар стаць гаспадаром цырымоніі ўзнагароджання прэміі “Оскар”. Пра гэта паведамляе DeadlineHollywood. Такое рашэнне было прынятае пасля перагляду рэйтынгу папярэдняга шоў Джэкмана. Нагадаем, што ўпершыню за шмат гадоў быў зафіксаваны рост цікавасці гледачоў да трансляцыі цырымоніі.

Прадзюсерамі шоў планавалася зноў зрабіць Лоўрэнса Марка і Біла Кондана, аднак, абодва ўжо адмовіліся ад прапановы, спаслаўшыся на занятасць у іншых праектах.

Пра рэакцыю Джэкмана пакуль нічога не вядома. Аднак, яго агенты раяць яму не прымаць прапанову. “Ён знакаміты акцёр, а не шоўмэн”, — пракаментаваў адзін з іх.

Нагадаем, цырымонія ўручэння прэмій “Оскар” адбудзецца 7-га сакавіка 2010-га года.

Фота: www.club4vip.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі