Вакалістка Scissor Sisters працуе над сольным альбомам

Вакалістка Scissor Sisters Ана Матронік працуе над дэбютным сольным альбомам. І пры гэтым спявачка запэўнівае фэнаў, што гэты факт ніяк не адаб'ецца на кар'еры Scissor Sisters. У інтэрв'ю UK TV Матронік заявіла, што не можа дакладна сказаць, калі Scissor Sisters вернуцца на сцэну, аднак запэўніла, што гурт ні ў якім разе не распадзецца.

Пра бестэрміновы адпачынак Scissor Sisters аб'явілі год таму. Аднак спявачка лічыць, што гурту ёсць куды вяртацца, бо яго ніша ў шоў-бізнесе пустуе. Пра сольнік Матронік распаўсюджвацца не спяшаецца. Маўляў, яна меркавала, што ўсё пойдзе хутчэй, аднак абяцае, што пласцінка з'явіцца яшчэ да канца году.

Фота: www.thetimes.co.uk

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі