Вакалістка Girls Aloud выпускае сольны альбом

Вакалістка брытанскага поп-гурта Girls Aloud Шэрыл Коўл (Cheryl Cole) выпускае дэбютны сольны альбом. Пласцінка, атрымала назву “Three Words”, а яе рэліз запланаваны на 26 кастрычніка. На дыск трапяць 11 кампазіцый.

Паведамляецца, што ў працы над альбомам удзельнічаў саліст The Black Eyed Peas will.i.am.

Першым сінглам з альбома стане кампазіцыя “Fight for this Love”, якая будзе прэзентаваная слухачам 19 кастрычніка.

Нягледзячы на сольную актыўнасць Шэрыл Коўл, мэнэджмент Girls Aloud адмаўляе магчымасць распаду калектыва. Раней паведамлялася, што квінтэт возьме творчы адпачынак на год-паўтара, каб кожная з удзельніц змагла паспрабаваць свае сілы сольна.

@Music
Фота: themusicmag.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі