Вакалістка Garbage прызнаная самай стыльнай жанчынай Шатландыі

Вакалістка гурта Garbage Шырлі Мэнсан прызнаная самай стыльнай жанчынай Шатландыі на 4-ай штогадовай цырымоніі Scottish Style Awards, якая прайшла 24 кастрычніка ў Глазга.
42-гадовая Мэнсан абыйшла канкурэнтак у асобе актрысы Эмі Макдональд і жонкі басіста Travis Дугі Пэйн, перадае Music.com.ua. Сам Пэйн таксама прэтэндаваў на прэмію Scottish Style Awards у катэгорыі "Самы стыльны мужчына", але прайграў тытул сцэнарысту і рэжысёру Рычарду Джобсану. 

Самым стыльным персанажам шатландскай музычнай індустрыі прызнана вакалістка Texas Шарлін Спітэры.   

Фота: Zach Klein

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі