Вакаліст Linkin Park зняўся ў трылеры

Франтмэн Linkin Park Чэстар Бэнінгтан (Chester Bennington) зняўся ў новым трылеры "Піла".  Фільм "Saw 3D" - трохмерная версія знакамітага жаху - выйшла ў пракат напярэдадні Хэлоўіна, 29 кастрычніка.

Рокер прызнаўся, што з'яўляецца заўзятым прыхільнікам гэтых крывавых трылераў і таму з радасцю пагадзіўся зняцца ў ролі адной з ахвяр псіхапата Джыгсаў. Як і іншыя ахвяры забойцы, герой Бэнінгтана патрапіў у мудрагелістую пастку, дзе ў яго быў выбар - павольна памерці ці перажыць невыносны боль на шляху да вызвалення.

"Чым была ўнікальнай гэта пастка – гэта тым, што яна вельмі складаная і ў яе траплялі шматлікія ахвяры, што вельмі нехарактэрна для Джыгсаў, – распавядае пра сваю ролю Чэстар. – Гэта доўгае псіхалагічнае катаванне, і было сапраўды цяжка рабіць выгляд, што ты ў агоніі, калі ты насамрэч не адчуваеш ніякага болю. Але ў мяне ў свой час была траўма спіны, я ламаў ногі і рваў звязкі – так што я ведаю, што такое боль, і таму здолеў гэта намаляваць у кадры".

Дарэчы, Чэстар Бэнінгтан браў удзел у "Saw 3D" не толькі як акцёр, але і як музыка: у саўндтрэку да фільма скарыстана песня "Condemned" сайд-праекта рокера Dead by Sunrise.

Музыка спадзяецца, што пасля выхаду на экраны чарговай "Пілы" яму паступяць новыя прапановы пра здымкі ў кіно. Ён прызнаўся, што жадаў бы працягваць кінакар'еру, калі яна не будзе замінаць музыцы.

Фота: dj-void.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі