Вакаліст Bush спрабуе вярнуцца да музыкі другі раз
Экс-франтмэн амерыканскага гурта Bush Гэвін Росдэйл вяртаецца ў музыку пасля доўгага перапынку. 3 чэрвеня гэтага года выйдзе дэбютная сольная кружэлка Гэвіна, якая
атрымала назву «Wanderlust». А ўчора ў эфірах радыёстанцый з'явіўся
сінгл «Love Remains the Same».
Іншых падрабязнасцяў пра альбом пакуль не паведамляецца – не анансуюцца ні імёны музыкаў, якія дапамагалі Гэвіну ў працы над альбомам, ні агульная скіраванасць запісу.
Нагадаю, што пасля распаду Bush Росдэйл стварыў калектыў Institute, у складзе якога выдаў адзін альбом «Distort Yourself», але вялікай цікавасці ён не выклікаў.
Пасля гэтага музыка ператварыўся ў акцёра, і за два гады ён паспеў зняцца ў пяці карцінах.
Але апошнім часам імя Гэвіна часцей за ўсё ўзгадваецца разам з вакалісткай No Doubt Гвэн Стэфані, мужам якой ён з'яўляецца.
Фота: photo.net