Вадзік Галыгін сыграў самога сябе ў новым серыяле на СТС

Уноч на 25 снежня генпрадзюсар “СТС-Медыя” Вячаслаў Муругоў у сваім блогу выклаў “пілот” новага серыяла — “Галыгин.ру”. Тэлеглядачы гэты праект яшчэ не бачылі: найперш прадзюсар пацікавіўся меркаваннем “сусветнага розуму”. Спярша меркавалася, што акцыя працягнецца роўна суткі. Але пакуль што сп. Муругоў вырашыў не прыбіраць спасылку на відэа, таму пакуль што яго можа паглядзець кожны.

У галоўных ролях у новай стужцы — Вадзік Галыгін, Павел Воля і Ўладзімір Турчынскі. Усе яны граюць самі сябе. А ў серыяле распавядаюцца смешныя і дзіўныя гісторыі з іх жыцця. Вядома ж, выдуманыя, але вельмі падобныя да праўды.

Галыгін згуляў практычна самога сябе, — зазначае “Комсомольская правда”. Ён нарадзіўся ў Барысаве. Бацька — вайсковец. Вучыўся ў школе ў Манголіі, скончыў у Беларусі ваенную вучэльню, а пасля — артылерыйскі факультэт. Падчас вучобы гуляў у КВЗ, быў капітанам каманды. Праслужыў два года афіцэрам у вайсковай частцы пад Мінскам, старэйшы лейтэнант. З войска звольніўся, бо жадаў займацца улюбёнай справай — творчасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі