The Vaccines прадставілі новы трэк (слухаць)

Лонданскі інды-гурт The Vaccines выклаў у сеціва свежы трэк “Do You Want A Man”. Кампазіцыя ўвойдзе ў будучы ЕР каманды пад назвай “Melody Calling”. Рэліз міньёна прызначаны на 12 жніўня. Таксама выданне будзе ўключаць яшчэ дзве новыя песні, згаданай рэмікс кампазіцыі “Do You Want A Man” ад саўнд-прадзюсараў Джона Хіла і Рыча Косці, якія бралі ўдзел у запісе ЕР, і яе арыгінальную версію.

Трэк-ліст “Melody Calling” выглядае наступным чынам:

Melody Calling'
Do You Want A Man?'
Everybody's Gonna Let You Down'
Do You Want A Man?' (John Hill & Rich Costey remix)

Фота: nme.com

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі