Ва Узброеных сілах Беларусі адбыліся кадравыя перастаноўкі

Кіраўнік дзяржавы прызначыў палкоўніка Віктара Хрэніна начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сілаў Беларусі, вызваліўшы яго з пасады намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.

Палкоўнік Андрэй Жук прызначаны намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сілаў.

Палкоўнік Андрэй Бурдыка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення планавання і каардынацыі тылавога забеспячэння — першым намеснікам начальніка тылу Узброеных сілаў, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі