Ва Украіну не пусцілі беларуску, якая ляцела з Вільні
![Ва Украіну не пусцілі беларуску, якая ляцела з Вільні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/baryspal-1102.jpg.webp?itok=cpb8wzNF)
Ва Украіну не пусцілі беларуску, якая прыляцела ў Кіеў з Вільні. Па яе словах, украінскія памежнікі не патлумачылі прычыны такога рашэння. Цяпер яна вяртаецца ў Вільню за кошт авіякампаніі.
Дзяўчына кажа, што памежнікі вельмі ўважліва вывучалі ўсіх пасажыраў з беларускімі пашпартамі.
Праверкі, якія ва Украіне ладзяць беларусам, падобныя да тых, якія часта праходзяць грамадзяне Расіі. Яны выглядаюць абгрунтаванымі на фоне апошніх антыўкраінскіх заяваў Аляксандра Лукашэнкі і беларускага афіцыёзу.
![Ва Украіну не пусцілі беларуску, якая ляцела з Вільні](/sites/default/files/paragraphs/image/aeraport-1102-1.jpg)
![Ва Украіну не пусцілі беларуску, якая ляцела з Вільні](/sites/default/files/paragraphs/image/aeraport-1102-2.jpg)
![Ва Украіну не пусцілі беларуску, якая ляцела з Вільні](/sites/default/files/paragraphs/image/aeraport-1102-3.jpg)
![Ва Украіну не пусцілі беларуску, якая ляцела з Вільні](/sites/default/files/paragraphs/image/aeraport-1102-4.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.