Ва Украіне звольняць каля 125 тысяч чыноўнікаў

Як інфармуе Еспресо.TV, на сённяшні дзень ва Украіне налічваецца больш за 250 тысяч дзяржаўных службоўцаў. Такім чынам, пад скарачэнне патрапяць да 50%.

Прычына такога радыкальнага кроку ў нізкай эфектыўнасці працы чыноўнікаў. Да таго ж, мяркуецца, што нізкія зарплаты былі адной з прычын карупцыі сярод дзяржслужбоўцаў. Паколькі фонд заробкаў будзе захаваны, тыя чыноўнікі, якія застануцца ці прыйдуць на працу, атрымаюць "рэальны канкурэнтны заробак".

Міністр юстыцыі Павел Пятрэнка заявіў, што ў час, калі краіна стаіць перад выклікам знешняй агрэсіі і значных праблем у эканоміцы, дзяржаўны апарат мусіць складацца з новых, матываваных, прафесійных і патрыятычных людзей.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі