Ва Украіне звольнілі намеснікаў міністра абароны

Звольненыя ўсе намеснікі міністра абароны Украіны

Звольненыя ўсе намеснікі міністра абароны Украіны / Мінабароны Украіны

Украінскі ўрад звольніў намеснікаў міністра абароны, а таксама дзяржаўнага сакратара ведамства. Пра гэта паведамляе прэс-служба Кабінета міністраў Украіны.

Пад звальненне трапілі Ганна Маляр, Уладзімір Гаўрылаў, Андрэй Шаўчэнка, Віталь Дэйнэга, Дзяніс Шарапаў, Расціслаў Замлінскі, Канстанцін Вашчанка.

Звальненні звязаныя са зменай кіраўніка міністэрства. Два тыдні таму ведамства ўзначаліў Рустэм Умераў, які прыйшоў на змену папярэдняму міністру Аляксею Рэзнікаву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі