Вы тут

Ва Украіне затрымалі беларуса за разбэшчванне 14-гадовай дзяўчынкі

kv.npu.gov.ua

Ва Украіне затрымалі беларуса за разбэшчванне 14-гадовай дзяўчынкі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнай паліцыі Кіеўскай вобласці. Здарэнне адбылося ў вёсцы Горанка Кіева-Святашынскага раёна. Школьніца распавяла, што нецвярозы мужчына, які нядаўна пасяліўся ў шматкватэрным доме, запрасіў яе ў сваю кватэру. Там мужчына спрабаваў згвалціць дзяўчынку, нягледзячы на яе супраціўленне. Яна была перапалоханая і толькі праз некалькі дзён звярнулася ў паліцыю.  

36-гадовага мужчыну затрымалі. Ён мае дазвол на часовае знаходжанне ў гэтай краіне да 2020 года. Распачатая крымінальная справа. Грамадзяніну Беларусі пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.